Надаць новай вуліцы ў Брэсце імя Кастуся Каліноўскага

Брэсцкі Гарвыканкам вынес на грамадскае абмеркаванне назву новай вуліцы, якая ўтварылася пасля будаўніцтва транспартнай развязкі "Заходні абыход", што ў раёне Брэсцкай Крэпасці. Першапачаткова планавалася надаць вуліцы назву "Таможная", што на думку філолагаў не прымальна. З улікам меркавання філолагаў у брэсцкіх і іншагародніх СМІ, а таксама апытання ў сацыяльных сетках на карысць іншай назвы (не "таможнай"), Малады Фронт пачынае безпрыцэндэнтную акцыю па дамаганні надання назвы вуліцы - імя Кастуся Каліноўскага. Сваё рашэнне, маладзёны тлумачаць некалькімі прычынамі: 1) Сёлета адзначаецца 150 гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага; 2) Берасце (горад і крэпасць) былі непаспрэдна звязаны з падзеямі паўстання (адбываліся рэйды інсургентаў у ваколіцах гораду, удзельнікі адбывалі пакаранне ў мясцовай турме, якая месцілася ў Крэпасці); 3) Наданне назвы новай вуліцы не звязана з перайменаваннем старой, таму бюджэт гораду не панясе дадатковых выдаткаў; 4) Чэмпіянат свету па хакеі і іншыя спартовыя падзеі прыцягнуць турыстаў, якія згодна міжнародных даследванняў, прагнуць адчування аўтэнтычнасці краіны, што прыдае каларыт калі назвы вуліцы нашых гарадоў звязаны з імёнамі нацыянальных герояў; 5) Брэст - гэта заходняя брама Беларусі і годная назва новай вуліцы, недалёк Варшаўскай шашы, паспрыяе фармаванню пазітыўнага іміджу як гораду, так і краіны. Прапановы па назве вуліцы  "імя Кастуся Каліноўскага" можна накіроўваць сюды: Брэст, Міцкевіча 25, альбо на пошту: brestvestnik@mail.by


Берасцейскі Малады Фронт    Связаться с автором петиции